Ганна Комар

паэтка, перакладчыца, пісьменніца
жывая жанчына,

не штандар,

не надзея,

хачу вярнуць сабе 
голас і цела,

можа быць, я ніколі так моцна

гэтага не хацела…

Ганна Комар

паэтка, перакладчыца, пісьменніца
Ганна Комар — паэтка, перакладчыца, пісьменніца.

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled», «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Ribwort» і дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю».

Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Пераклад» за зборнік вершаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час». Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.
Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, літоўскую, рускую, славенскую і дацкую мовы. Перакладае свае творы на англійскую.

Скончыла магістратуру Уэстмінстарскага Універсітэта (Creative Writing: Writing The City). Навучаецца ў аспірантуры Універсітэта Брайтана.

У творчасці асвятляе тэмы дзіцячых траўм і стасункаў з бацькамі, уплыву патрыярхальнага грамадства на жыццё жанчыны, тэмы хатняга і дзяржаўнага гвалту, загойвання ранаў і адбудоўвання сябе.
Ганна Комар — паэтка, перакладчыца, пісьменніца.

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled», «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Трыпутнік».

Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Пераклад» за зборнік вершаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час». Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў (разам з Дзмітрыем Строцавым). Сябра Беларускага саюза пісьменнікаў і Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.

Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, літоўскую, славенскую, дацкую і рускую мовы. Перакладае свае творы на англійскую.

Скончыла магістратуру Уэстмінстарскага Універсітэта (Creative Writing: Writing The City). Дактарантка Універсітэта Брайтана, даследуе паэзію як інструмент працы з досведам гендарна-абумоўленага гвалту для жанчын з Беларусі.

У творчасці асвятляе тэмы дзіцячых траўм і стасунках з бацькамі, уплыву патрыярхальнага грамадства на жыццё жанчыны, хатняга і дзяржаўнага гвалту, загойвання ранаў і адбудоўвання сябе.
жывая жанчына,

не штандар,

не надзея,

хачу вярнуць сабе 
голас і цела,

можа быць, я ніколі так моцна

гэтага не хацела…